Дзень нараджэньня стваральніка Беларускай Краевай Абароны
16 Лютага 1895г. ў в. Пяршаі Менскага пав. (цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч
Вайсковы і паліт. дзяяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н.Арсеньневай. У 1916 скончыў Віленскую пяхотную вучэльню; накіраваны на Зах. фронт; штабс-капітан. У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі за бел. дзейнасьць, у тым ліку за распаўсюджаньне літаратуры. У 1919-21 уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. З пачаткам 2-й сусьветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войскаў у раёне Львова; камандзір баталёну. 22.9.1939 інтэрнаваны ў СССР. Са сьнеж. 1941 начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Менску. Зь ліп. 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэфэрэнт. Са сьнеж. 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнік аддзелу вайсковых справаў. З сак. 1944 шэф галоўнага камандаваньня Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданьні час. «Беларус на варце». З 1944 у Нямеччыне. У 1947 заснаваў Аб‘яднаньне беларускіх вэтэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952-54 узначальваў Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне; удзельнічаў у выданьні газ. «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газ. «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячоў бел. культуры.
Памер 25.5.1968 ў ЗША.
Тв.: Спробы стварэньня беларускага войска. -- Менск, 1999; Сорак два гады таму: (Жменя ўспамінаў аб Алесю Гаруну) // На суд гісторыі: Успаміны, дыялёгі. -- Менск, 1994. Літ.: ЭГБ, т. 4.
СЛАВА ГЕРОЯМ!
Як арганізатар аддзелаў ён зрабіў неацэнную працу. Але геройскага я ў ім усё ж мала бачу. Шмат было глупстваў, грызьні й амбіцыяў. Але - хто ня робіць памылак?
Героям слава!